Ужо ў лістападзе адбудзецца фінал Mrs Belarus World 2018, пераможца якога прадставіць Беларусь на міжнародным узроўні. На гэта прэтэндуе 16 жанчын. Сярод іх — гродзенка Святлана Глумакова.
«Напэўна, я павінна неяк пракаментаваць свой удзел у конкурсе @mrsbelarusworld, ужо вельмі шмат прыйшло віншаванняў і добрых слоў, дзякуй усім вялікі, я нават не чакала. Для мяне гэта было чыстай вады авантурай: я атрымала гэтую прапанову за 3 дні да кастынгу, думаць асабліва не было часу. Вядома, патрапіць у лік 16 шчаслівых фіналістак — гэта ўжо маленькая перамога, бо на кастынг прыйшло каля 70 прыгажунь, ды што прыгажунь — адначасова гэта яшчэ бізнес-ледзі, мамы. Але колькі ж яшчэ перад намі!«- дзеліцца дзяўчына ў Instagram.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Святлане Глумаковай 36 гадоў, яна заснавальнік рэкламнага агенцтва "На Ура!", салона Honey day, Ox Detox у Гродне.
"Я ў прадчуванні ўдзелу ў такім грандыёзным праекце, але стаўлюся да гэтага далёка не як да лёгкай прыгоды. Бо спаборніцтва паміж місіс - гэта не конкурс прыгажосці ў класічным яго разуменні, тут на першы план выходзіць асоба ўдзельніцы, тое, як яна рэалізавала сябе ў ролі жонкі, маці, бізнес-лэдзі, у грамадскім жыцці. А з сукеначкамі мы, спадзяюся, разбярэмся," - піша яна.
Фінал конкурсу Mrs World 2019 адбудзецца ў студзені ў Шэньчжэне ў Кітаі. На конкурсе «Місіс Свету» жанчыны больш чым з 50 краін свету будуць змагацца за тытул галоўнай каралевы свету. У Кітаі яны будуць абараняць свае сацыяльныя праекты, наведаюць культурныя славутасці і будуць актыўна рыхтавацца да фінальнага шоў. У фінале ім трэба будзе прадэфіліраваць у нацыянальным строі, купальніку і вячэрняй сукенцы.
Конкурс накіраваны на тое, каб паказаць не дзявочую, а спелую жаночую прыгажосць. Ён пройдзе ў розных узроставых катэгорыях: 26−30 гадоў - катэгорыя «Missis» «Silver», 30−35 гадоў - катэгорыя «Missis» «Gold», 36 і старэй — катэгорыя «Missis» «Platinum».
У 2017 годзе ўраджэнка Гродна Святлана Кузняцова стала «Mrs.Globe-2017». А ў гэтым годзе яшчэ адна гродзенка Святлана Скок прадставіць Беларусь на конкурсе «Місіс Сусвет 2018».