Квіз збярэ больш за 20 каманд, у складзе якіх ветэраны камсамольскага руху, студэнцкая і працоўная моладзь з усёй вобласці. Квіз складаецца з пяці тураў гульні, сярод якіх медыятур, музычны і бліц-туры. Асобны тур прысвечаны 100-годдзю ВЛКСМ, піша «Гродзенская праўда».
— У гэты раз асноўная мэта каманд у працэсе гульні даць не толькі як мага больш правільных адказаў і абыйсці супернікаў, але і ўмацаваць сувязь пакаленняў, — падкрэслілі ў абкаме ГА «БРСМ».
У пачатку мерапрыемства запланаваны дыялог пакаленняў «Камсамол 100: эстафета пакаленняў», у рамках якога маладыя людзі і ветэраны камсамольскага руху пагутараць ў нефармальнай абстаноўцы. Гульня пройдзе ў сераду, 17 кастрычніка, у маладзёжным забаўляльным цэнтры «Галактыка».

