Кастрычнік выдаўся цёплым, і на вуліцы Леніна зацвілі каштаны. Эксперт кажа, што дрэвы ўспрымаюць такую ​​восень як новую вясну, піша «Гродзенская праўда».

-Зараз, самі можаце бачыць, не самае звычайнае надвор’е для кастрычніка — фактычна, анамальна цёплае. І такое паўторнае красаванне — гэта хоць і адзінкавыя выпадкі ў некаторых відаў, але ўсё ж яны ёсць. Каштан сам па сабе від-інтрпдуцэнт, сам ён родам з Балкан. Зараз яны знаходзяцца ў пэўным прыродным падмане — для квітнеючых ў Гродне каштанаў такая цёплая восень ўспрымаецца як новая вясна, — распавядае Алег Созінаў, загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы — Гэта красаванне — да першага пахаладання. Плады на дрэвах не з’явяцца. Для самога дрэва — гэта таксама не самы лепшы варыянт — тая энергія, якую яно павінна было захаваць да вясны — яно выдаткуе цяпер. У наступным годзе гэтыя дрэвы ўжо наўрад ці будуць квітнець.

Фотафакт: у Гродне заквітнелі каштаны Фотафакт: у Гродне заквітнелі каштаны Фотафакт: у Гродне заквітнелі каштаны Фотафакт: у Гродне заквітнелі каштаны