У канцы жніўня мужчына, будучы нецвярозым, змайстраваў прадмет, падобны на выбуховую прыладу, паклаў яго на лаўку побач з суседкамі-пенсіянеркамі і паабяцаў прывесці яго ў дзеянне, піша БЕЛТА.

Кіраваў «бомбай» мужчына з дапамогай пульта ад дзіцячай цацкі. Яго прызналі вінаватым. Мужчыну судзілі на падставе ч. 1 арт. 340 КК (заведама непраўдзівае паведамленне пра выбух, які стварае небяспеку для жыцця і здароўя людзей). Яго прысудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.