Чарговы рэкорд. Звыш за 2,5 тысячы бязвізавых турыстаў наведалі Гродзеншчыну на мінулым тыдні

З пачатку года ў Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі больш за 68 тысяч замежных бязвізавых турыстаў. Іх прынялі гасцініцы, санаторыі, аграсядзібы, дамы паляўнічых і прыватныя апартаменты ў Гродне, піша «Гродзенская праўда».

Па-ранейшаму найбольшую цікавасць да паездак у наш рэгіён праяўляюць грамадзяне Літвы — іх сярод падарожнікаў звыш 60%. На другім месцы палякі, далей латышы і немцы, але былі госці і з Кувейта, Сэнт-Люсіі, Гватэмалы, Тайланду, Сінгапура, Інданезіі, Тайваня, Новай Зеландыі. У гродзенскіх турфірмах падкрэсліваюць, што на турыстычную актыўнасць уплывае і камфортнае надвор’е.

— На мінулым тыдні ў рэгіёне быў усталяваны чарговы рэкорд — у Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі 2600 замежных безвизвых турыстаў. Турыстаў у рэгіёне прыцягваюць беларускую гасціннасць, культурныя і гістарычныя славутасці: замкі, музеі, культавыя збудаванні, — дадалі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.


Брытанскі блогер-падарожнік наведаў бязвізавы Гродна і зняў цікавае відэа

Незвычайны турыст: як рымскі легіянер наведаў бязвізавы Гродна


Яны кажуць, што многія прыязджаюць да нас, каб наведаць прэм’еры спектакляў, мастацкія выставы, адчуць дух горада і яго ваколіц, прагуляцца па гарадскіх вулачках падчас забаўляльных мерапрыемстваў, кірмашоў: «Таксама замежнікі праяўляюць цікавасць да беларускіх аздараўленчых цэнтрах і аграсядзібам. Большая частка турыстаў прыбывае на Гродзеншчыну на некалькі дзён, і наведваюць яны Прынёманскі край у складзе арганізаваных груп».


«Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале з 1 мая будзе прапускаць пешаходаў і веласіпедыстаў


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025