Гэта адбылося ў нядзелю ў раёне 20.00 на вуліцы Саламенкоўскай. Калі на месца здарэння прыбыла хуткая дапамога, дзяўчынка была яшчэ жывая, але без прытомнасці, з найцяжэйшымі палітраўмамі. Дзяўчынку даставілі ў дзіцячую абласную клінічную бальніцу, дзе ўрачы працягнулі барацьбу за яе жыццё, піша «Гродзенская праўда».

Медыкі зрабілі ўсё магчымае. Былі аператыўна прыцягнутыя лепшыя спецыялісты бальніцы — хірургі, траўматолагі, рэаніматолагі, а таксама прафесары медуніверсітэта. Аднак ноччу яна памерла.

Чаму дзіця выпала з акна, наўмысна або па неасцярожнасці, установіць следства. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзіця знаходзілася дома адно.