Не толькі «джэнтльмены», але і «дамы з сабачкамі». У Гродне працягваюць усталёўваць новыя сметніцы

Дзень горада прайшоў, а смеццесартавальны завод працягвае радаваць гродзенцаў новымі незвычайнымі смеццевымі кантэйнерамі. 15 кастрычніка ў цэнтры Гродна сталі ўсталёўваць сметніцы ў выглядзе «дам з сабачкамі».

У цэнтры Гродна да канца тыдня з’явіцца шэсць сметніц у выглядзе «дамы з сабачкай» і дзве ў выглядзе «дворніка».

Нагадаем, першыя незвычайныя сметніцы ў выглядзе «джэнтльменаў» сталі падарункам гораду да дня нараджэння ад смеццесартавальнага завода. На іх напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся ў раёне вуліц Савецкай, Ажэшкі і Давыда Гарадзенскага — агулам шэсць штук.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025