Дзень горада прайшоў, а смеццесартавальны завод працягвае радаваць гродзенцаў новымі незвычайнымі смеццевымі кантэйнерамі. 15 кастрычніка ў цэнтры Гродна сталі ўсталёўваць сметніцы ў выглядзе «дам з сабачкамі».
У цэнтры Гродна да канца тыдня з’явіцца шэсць сметніц у выглядзе «дамы з сабачкай» і дзве ў выглядзе «дворніка».
Нагадаем, першыя незвычайныя сметніцы ў выглядзе «джэнтльменаў» сталі падарункам гораду да дня нараджэння ад смеццесартавальнага завода. На іх напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся ў раёне вуліц Савецкай, Ажэшкі і Давыда Гарадзенскага — агулам шэсць штук.