Навіны

На Алеся Дзянісава завялі адміністрацыйную справу за экстрэмізм

Гродзенскі журналіст Алесь Дзянісаў даведаўся, што на яго заведзеная адміністрацыйная справа (арт. 17.11, частка 2 КаАП) за «выраб, распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Нагодай стаў перадрук у сацыяльнай сетцы матэрыялу на тэму анархізму, піша БАЖ.

Па пошце Дзянісаў атрымаў тры дакументы: паведамленне, што на яго заведзеная адміністрацыйная справа, дакумент з пералікам правоў і абавязкаў, а таксама пратакол.

Алесь Дзянісаў упэўнены, што ён нідзе не посціў інфармацыі, датычнай да гвалту, наркотыкаў, парнаграфіі:

«Калі я нешта і рэпосціў, дык там не было нічога кшталту «Забі мянта!». Гэты допіс са старонкі «Рэвалюцыйнае дзеянне» — старонка належыць адной з плыняў анархізму, на яе і спасылаюцца ў пратаколе, а я нібыта з яе зрабіў рэпост. Я праглядзеў уласную старонку за гэты год і не знайшоў рэпосту са старонкі «Рэвалюцыйнае дзеянне». Сама старонка «замарожаная», калі яе прызналі экстрэміскай, я таксама не ведаю. Самае цікавае, што я дакладна пакуль не ведаю, за што мяне будуць судзіць. Мне падаецца, што пратакол складзены за сам факт рэпосту са старонкі анархістаў — і гэта ўжо распаўсюд.

Я думаю, што ў артыкуле, які я перадрукаваў, быў нейкі знак салідарнасці і інфармацыйнай падтрымкі, калі адбываўся ціск на брэсцкіх і мінскіх анархістаў. Цяпер я буду часцей заглядваць у паштовую скрыню ды чакаць павестку ў суд. Я не збіраюся наймаць адваката, але буду раіцца з юрыстамі, як сябе паводзіць. Найперш, хачу азнаёміцца з падрабязнасцямі справы, калі будзе зразумела, што ж за артыкул я перапосціў, можна будзе патрабаваць нейкую экспертызу: ці з’яўляецца той артыкул экстрэміскім, альбо мяне будуць судзіць за сам факт перадруку са старонкі, якую прызналі экстрэмісцкай".

У ліпені ў Алеся Дзянісава і яго калегі Аляксея Кайрыса была вынятая тэхніка, у верасні міліцыянты тэлефанавалі яго непаўнагадовай дачцэ, праз якую, па словах Дзянісава, «аказвалі псіхалагічнае ўздзеянне на сям’ю», а ў пачатку кастрычніка неаднаразова тэлефанавалі самаму Алесю Дзянісаву.

Журналіст напачатку кастрычніка 2018 года звярнуўся ў пракуратуру Гродзенскай вобласці і пракуратуру горада са скаргай на незаконны допыт ягонай непаўнагадовай дачкі Дар'і, а таксама напісаў ліст у раённы аддзел міліцыі Гродна з просьбай праверыць гэтыя факты і даць ацэнку дзеянням супрацоўніка міліцыі, які не назваў сябе. Адказу на свае лісты Алесь Дзянісаў пакуль не атрымаў.


На Алеся Дзянісава завялі справу нібыта за рэпост Укантакце. Пра гэта паведамілі яго дачцэ


Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025