Выстава «Другая сусветная вайна на фотаздымках з архіва Ігара Мельнікава» адкрылася ў нядзелю 14 кастрычніка ў Цэнтры гарадскога жыцця. Ігар Мельнікаў прэзентаваў фрагменты са свайго фотаальбома, які ён рыхтуе да выдання. Ёсть там здымкі і дакументы, цікавыя і гродзенцам.

Пакуль на выданне фотаальбома сабрана толькі 40% ад патрэбнай сумы, але Ігар Мельнікаў спадзяецца, што здолее сабраць усё. Грошы можна ахвяраваць праз краўдфандынгавую платформу «Улей».

«У Гродне я прэзентаваў не толькі выставу, але і аднайменную кнігу. Усё гэта рабілася як прэв’ю для будучага фотаальбома. Гродна гэта першы горад, дзе я прэзентую сігнальны асобнік сваёй працы, а на сценах цэнтра паказаў невялікую частку здымкаў з гэтага альбома».

Фотаальбом гэта вынік дзесяцігадовай працы Мельнікава. Ён яго пазіцыянуе як сямейны альбом для кожнага жыхара Беларусі, пры тым не важна дзе ён жыве — на захадзе ці ўсходзе.

«У фотаальбоме, дзе будзе прадстаўлены кожны год вайны, можна будзе пазнаць свайго дзядулю або бабулю, якія жылі ці ваявалі падчас Другой сусветнай вайны», — кажа Ігар.

«Праз альбом беларусы ўбачаць сваю сям'ю». Ігар Мельнікаў прэзентаваў у Гродне чарговы праект пра Другую сусветную

Усяго ў фотаальбоме гісторыка больш за 600 здымкаў, у Гродне на выставе прадстаўлена каля 50. Альбом выйдзе на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. Ёсць там фатаграфіі і дакументы, якія будуць цікавыя і гродзенцам.

«У выданні шмат пра міжваеннае жыццё беларусаў, прычым не толькі на захадзе, якое зразумелае, напрыклад, гродзенцам, берасцейцам ці маладэчанцам. Гэта павінна быць зразумела і жыхарам усходняй часткі краіны. Таксама там нямала пра міжваенны Менск», — кажа Мельнікаў.

Сваю кнігу ён пазіцыянуе як цікавы падручнік гісторыі - альбом, які распавядае вельмі цікавыя падзеі гісторыі Другой Сусветнай вайны ў кантэксце Беларусі.

Наведаць выставу ў Цэнтры гарадскога жыцця можна на працягу тыдня. Падрымаць праект можна тут. Гicторыку засталося сабраць яшчэ каля 9 тысяч рублёў, на гэта ў яго ёсць каля 20 дзён.

«Праз альбом беларусы ўбачаць сваю сям'ю». Ігар Мельнікаў прэзентаваў у Гродне чарговы праект пра Другую сусветную «Праз альбом беларусы ўбачаць сваю сям'ю». Ігар Мельнікаў прэзентаваў у Гродне чарговы праект пра Другую сусветную