Вадзім Саранчукоў за працай.Фота – Васіль Малчанаў
Год назад кіраўнік партыі БНФ па Гродзенскай вобласці адкрыў рамесніцкую майстэрню і пачаў здзіўляць сваймі драўлянымі вырабамі. Пра шлях ад Шэрлака Холмса, потым юрыста і да рамесніка распавядае Вадзім Саранчукоў, піша Б****т.
«Ой, а што гэта будзе?», — пытаюся, падымаючы кавалачак дрэва са стала.
«Потым убачыш», — захоўвае таямніцу наваспечаны майстар.
— Трэба было атрымаць дзве вышэйшыя адукацыі, каб зразумець, што сядзець у офісе нецікава, — адразу тлумачыць Вадзім. — Я юрыст, і эканамічнае суправаджэнне бізнесу — мая спецыялізацыя. Юрыстам я працаваў некалькі месяцаў. Потым зразумеў, што гэтая прафесія ў класічным выглядзе — не маё. Я безумоўна рады, што атрымаў юрыдычную адукацыю. Гэта дапамагае кожны дзень у жыцці. Я не баюся закону, не баюся шукаць інфармацыю, ведаю, дзе яе шукаць. А да працы рукамі заўсёды цягнула. Недзе год таму я паспрабаваў працаваць з дрэвам, пачало атрымлівацца і я вырашыў працягваць.
— Любы чалавек павінен чымсьці займацца. Партыя — праект не камерцыйны. У партыі грошы не зарабляюць і ніколі не зараблялі. Тыя легенды пра вагоны грантаў і баксаў, каторыя мы разгружаем у Беластоку — гэта легенды і на самой справе не адпавядаюць рэчаіснасці. А любому чалавеку трэба нешта есці. Таму калі ёсць рукі, ёсць галава на плячах, трэба працаваць, — кажа Вадзім Саранчукоў.
Майстэрствам апрацоўкі шкла і дрэва гродзенскі актывіст авалодаў праз інтэрнэт. Таксама праз інтэрнэт рамеснік прасоўвае свае вырабы.
У сваёй творчасці Вадзім Саранчукоў увесь час эксперыментуе. Самыя розныя нашыйнікі, заколкі, кухонныя дошкі, бірулькі, рамкі, падносы, шкатулкі, пано на сцены — гэта толькі маленькая частка таго, што ўжо зроблена. Першаснай і асноўнай задумай быў выраб нацыянальна арыентаванай прадукцыі. Аднак з часам Вадзім вырашыў не спыняцца толькі на гэтым кірунку. Дызайнер вырабаў - жонка Ірына, якая скончыла дзве мастацкія адукацыі. З тэхнікі майстар выкарыстоўвае стужкавую і шліфавальную пілы, гравёр, лобзік ды іншыя інструменты. Дзеля майстэрні Вадзім здымае маленькі пакойчык у падвале свайго шматпавярховіка, аднак, як сцвярджае рамеснік, праца такая, што аднаго месца можна не прытрымлівацца. Хочаш — у майстэрні працуй, хочаш — у хаце, хочаш — на вёсцы. Больш праблем узнікае з пошукам адпаведнага дрэва, паколькі не кожную пароду лёгка знайсці ў беларускіх крамах.
Як распавёў рамеснік, толькі невялікія аб’ёмы яго прадукцыі ідуць у крамы. Па-першае, гэта значна павышае кошт рэчы, а па-другое, кожная рэч, выразаная з дрэва ўнікальная і не надаецца да масавага вырабу.
Мебель в доме создает атмосферу уюта и комфорта. Если вы находитесь в поиске новой мебели, мы вам рекомендуем посетить этот магазин. Высокое качество мебели по доступной цене.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…