Гродзенскія хакеісты прыляцелі ў сталіцу Германіі 9 кастрычніка і ўвечары таго ж дня правялі трэніроўку на арэне “Мэрсэдэс-Бэнц”. Сёння, 10 кастрычніка ў “Нёмана” маецца быць  сур’ёзны бой, які можа паўплываць на далейшы лёс чырвона-чорных у еўракубку.

У “Нёмана” засталіся два матчы ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў і ў абодвух выпадках супернікам гродзенцаў з’яўляецца берлінскі “Айсбарэн”. Каб выйсці з групы камандзе Сяргея Пушкова трэба абыгрываць суперніка ва ўсіх матчах і спадзявацца на ўдалы зыход у сустрэчах сапернікаў “Цуга” і “Каметы”.

Група “Нёмана” выглядае наступным чынам:

1. “Цуг” – 10 (ачкоў)
2. “Камета” – 6
3. “Нёман” – 5
4. “Айсбарэн” -0

Матч паміж “Нёманам” і “Асбарэнам” у Берліне пачнецца ў 20:30.

Ліга чэмпіёнаў: "Нёман" у Берліне і гатовы сустрэнецца з "Айсбарэнам"

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы