Каманда праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» і Аргкамітэт Каравана запрашаюць партнёраў, аднадумцаў і неабыякавых людзей да ўдзелу ў конкурсе «Дзея для нефармальнай адукацыі». Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад 9 да 18 кастрычніка. Пераможцаў вызначаць экспертнае і народнае галасаванне. Узнагароджанне пройдзе 28 кастрычніка ў мінскай галерэі Ў.

Калі Вы жывяце ў адным з беларускіх рэгіёнаў (за выключэннем сталіцы),
Калі Вы бачыце вострую патрэбу ў абнаўленні ведаў сярод вашых суседзяў і калег,
Калі ў Вас ёсць ідэя, як нефармальная адукацыя дапаможа вырашыць праблемы вашай супольнасці,
Калі ў Вас ёсць арыгінальная ідэя навучальнага курсу, адукацыйнага вэб-сайта, праграмы дыстанцыйнага навучання, або любая іншая,
Калі ў Вас ёсць думкі аб тым, як зрабіць сумеснае навучанне дзейсным і ўстойлівым кампанентам праграмы развіцця вашай супольнасці, то чаму б не рзабіць дзею для развіцця нефармальнай адукацыі і не паўдзельнічаць у конкурсе?

Прыз за нефармальную ідэю: Праект "Вучыцца, каб дзейнічаць" абвяшчае конкурс для ахвотных вучыцца

Стаць удзельнікам конкурса можа любы ахвотны, хто бачыць у нефармальнай адукацыі эфектыўны інструмент вырашэння лакальных праблем. Гэта можа быць прыватная асоба, ініцыятыўная група ці дзеючая арганізацыя. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку на конкурс, у якой апісаць ідэю, пазначыць план яе рэалізацыі і назваць арганізацыі і/ці ініцыятыўныя групы, зацікаўленыя ў яе ажыццяўленні.

Вітаюцца нестандартныя і крэатыўныя ідэі, што маюць падтрымку ў мясцовай супольнасці.

Прыём заявак на конкурс адкрыты з 9 па 18 кастрычніка 2018 г. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 18 кастрычніка 2018 г. запоўніць анлайн-заяўку.

Ідэі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як прадстаўнікамі экспертнага журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:

Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца онлайн з 19 па 26 кастрычніка 2018 на сайце.

Прызы экспертнага журы. Экспертнае журы вызначыць уладальніка гран-пры конкурсу, а таксама уладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў. На гран-пры конкурсу зможа прэтэндаваць ідэя, якая мае найбольшы патэнцыял з пункту гледжання павышэння эфектыўнасці і даступнасці нефармальнай і грамадзянскай адукацыі ў беларускіх рэгіёнах і ўносіць ўклад у развіццё канкрэтнай мясцовай супольнасці.

Аўтары ідэй-фіналістаў будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама запрошаныя да ўдзелу ў выніковым мерапрыемстве Каравана, якое пройдзе 28 кастрычніка 2018 г. у Галерэі сучаснага мастацтва Ў (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая 19а).

Падрабязную інфармацыю пра Караван «Вучыцца, каб дзейнічаць» глядзіце на сайце і ў суполцы.