Пашырэнне дарогі па вуліцы Дзяржынскага ў Гродне дазволіла вусным распараджэннем кіроўцаў каля ААТ «Гроднатэамантаж» спілаваць два «непажаданых» дрэва, а потым і яшчэ два.

У таксацыённым плане дрэвы, якія вырашылі выдаліць, пазначаныя перакрэсліваннем і далей ідзе расшыфроўка, што гэта было за дрэва. Актывістаў Зялёнага дазору зацікавіла правамернасць выдалення незапланаваных чатырох дрэў каля аўтастаянкі ААТ «Гроднатэамантаж».

Гора-пашырэнне ў Гродне. Пад шумок спілавалі яшчэ чатыры незапланаваных дрэвы
Таксационный план з указаннем дрэваў для высечкі

Гора-пашырэнне ў Гродне. Пад шумок спілавалі яшчэ чатыры незапланаваных дрэвы
Тлумачэнне аб дрэвах да таксацыённага плана
Як патлумачыў адзін з кіраўнікоў прадпрыемства, прыехалі працаўнікі «Гродназелянбуд» і спыталі, якія дрэвы пілаваць. Вусным распараджэннем было ўказана на дзве бярозы каля аўтастаянкі, якія былі няўгодныя аўтамабілістам.

Каардынатар Зялёнага дазору ў Гродне Яўген Філімонаў у дзень спілоўкі дрэў прасіў паказаць дакументы. «Гродназелянбуд» праігнараваў. Па плане дарожных работ гэтыя дрэвы не пазначаныя як кандыдаты на выдаленне.

Гора-пашырэнне ў Гродне. Пад шумок спілавалі яшчэ чатыры незапланаваных дрэвы
Выдалілі чатыры бярозы не па плане

Паміж дрэваў дарожныя службы капаюць траншэі пад чатырохметровыя азбеставыя трубы. На вусную просьбу актывістаў у выпадку выяўлення каранёў ня секчы іх, а обкапывать, як камунікацыі, работнікі толькі ўсміхаюцца: «Трубы обкапываем, таму што кранеш — будзе смярдзець, а карані, што з іх».

Гора-пашырэнне ў Гродне. Пад шумок спілавалі яшчэ чатыры незапланаваных дрэвы

На тэрыторыі РУП «Фармацыя» па вуліцы Дзяржынскага кожнае дрэва мае інвентарны нумар. На адно з іх нанеслі «чорную пазнаку» выдалення, у плане тут павінна праходзіць электрычная сетка.

Дарэчы, траншэі пад гнуткія кабелі можна капаць з выгібамі і дрэва можна не секчы.

Гора-пашырэнне ў Гродне. Пад шумок спілавалі яшчэ чатыры незапланаваных дрэвы

Гора-пашырэнне ў Гродне. Пад шумок спілавалі яшчэ чатыры незапланаваных дрэвы
Прысуджанае дрэва