У суботу 6 кастрычніка ў цэнтры Гродна прайшлі два масавыя спартыўныя мерапрыемства: міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай хадзе памяці срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года Пятра Пачынчука і лёгкаатлетычны прабег «Grodno Run». У кожным з стартаў прыняло ўдзел больш за сотню чалавек.
Разам з міжнароднымі спаборніцтвамі памяці славутага гродзенскага спартсмена прайшло і першынство вобласці па спартыўнай хадзе. Спаборнічалі скараходы на дыстанцыях ад 1 да 20 км.