Спадчына

«Гарачы хлеб» як сімвал страт: гродзенцы ўспамінаюць Антоненку і разбурэнне ў Новым свеце

12 гадоў таму, 6 кастрычніка 2006, на так званай Залатой горцы ў Гродне, быў знішчаны дом па вуліцы Горкага 29, вядомы як «Гарачы хлеб» — выдатны прыклад архітэктуры канструктывізму 1930-х. Ён запомніўся перад усім як сімвал абароны архітэктурных помнікаў раёна Новы Свет і горада наогул.

Напярэдадні журналісты газеты «Вячэрні Гродна» якраз пагутарылі з былым старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Антоненкам. Ён распавёў, што сёння ў яго душа баліць за горад і тое, што з ім адбываецца. Гродзенцы ў сацыяльных сетках адразу ўспомнілі сумнавядомую рэканструкцыю Гродна, што адбылася ў часы Антоненкі.

[irp posts="521″ name="Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік"]

Андрэй Чарнякевіч:

— Мне асабіста, калі мы звярнуліся да кіраўніцтва горада ў абарону «Гарачага хлеба», на заўвагу, што праз 10 год гэты будынак будзе ўспрымацца, як нешта ўнікальнае для Гродна, Антоненка адказаў упрост: «Праз дзесяць год і прыходзьце…». Праз некалькі дзён «Гарачы хлеб» знеслі. А тут раптам — Бон, замак, рэстаўрацыя. Я вось думаю, можа гальштукі скончыліся… Жраць ужо няма чаго?

Рэд. Узгадванне гальштука звязана са знакамітым выказваннем Антоненкі для тэлебачання ў 2007 годзе: «Если вы мне покажете хоть одно здание, которое снесено и не восстановлено или не будет подлежать восстановлению, я съем ваш галстук. Все здания, которые стоят и отвечают духу застройки, они будут обязательно сохранены, восстановлены и приобретут первоначальный вид».

Алесь Госцеў:

— Пад просьбай-петыцыяй да ўладаў захаваць гэты будынак як унікальную каштоўнасць паставілі свае подпісы каля 500 гараднян. Гэтыя спісы былі размешчаны непасрэдна на вокнах будынка і знішчаны разам з ім… Але «Гарачы хлеб» стаў сімвалам страчанай Горадні!


Наталья Макушина:

— Снесли этот дом вовсе не из-за проезда Лукашенко. Этот участок и те, что рядом на Горького, срочно готовили для строительства турцентра. Исполкому надо было отчитываться о работе по привлечению туристов. Планы накрылись медным тазом, ничего там не построили. Но под это дело снесли не только «Горячий хлеб», а еще и несколько частных домов на улице Горького. Людей выселяли в страшной спешке, как на пожаре. Вообще-то было совершено должностное преступление, потому что квартиры выселяемым давали за госсчет. Это одна из подлостей бывшего предисполкома Антоненко, пообещавшего спасти уникальное здание на Золотой горке.

Андрэй Барташэвіч:

— Разам з сябрам назіралі гэта, стоячы праз дарогу. А на вокнах будынка віселі лісты з подпісамі грамадзян, хто быў супраць зносу будынка. Сімвалічна. Дарэчы, потым афіцыйна нейкі гродзенскі чыноўнік прызнаў, што гэта была памылка.

Вераніка Алферава:

— У тую раніцу я шла побач у ўніверсітэт, бачыла што нешта каля яго робіцца, калі вярталася пасля заняткаў, яго ўжо знішчылі… Вельмі шкада нашу сапраўдную Гародню, а не тое сучаснае страхоцце што зараз строяць… Заўседы ўспамінаю яго, калі бачу пустку, што засталася…


Праз 12 гадоў на месцы зруйнавана будынка так нічога і не збудавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025