12 гадоў таму, 6 кастрычніка 2006, на так званай Залатой горцы ў Гродне, быў знішчаны дом па вуліцы Горкага 29, вядомы як «Гарачы хлеб» – выдатны прыклад архітэктуры канструктывізму 1930-х. Ён запомніўся перад усім як сімвал абароны архітэктурных помнікаў раёна Новы Свет і горада наогул.

Напярэдадні журналісты газеты “Вячэрні Гродна” якраз пагутарылі з былым старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Антоненкам. Ён распавёў, што сёння ў яго душа баліць за горад і тое, што з ім адбываецца. Гродзенцы ў сацыяльных сетках адразу ўспомнілі сумнавядомую рэканструкцыю Гродна, што адбылася ў часы Антоненкі.

Чытайце яшчэ:  Рэквіем па “Гарачым Хлебе”. Як 19 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік

"Гарачы хлеб" як сімвал страт: гродзенцы ўспамінаюць Антоненку і разбурэнне ў Новым свеце

Андрэй Чарнякевіч:

– Мне асабіста, калі мы звярнуліся да кіраўніцтва горада ў абарону “Гарачага хлеба”, на заўвагу, што праз 10 год гэты будынак будзе ўспрымацца, як нешта ўнікальнае для Гродна, Антоненка адказаў упрост: “Праз дзесяць год і прыходзьце…”. Праз некалькі дзён “Гарачы хлеб” знеслі. А тут раптам – Бон, замак, рэстаўрацыя. Я вось думаю, можа гальштукі скончыліся… Жраць ужо няма чаго?

Рэд. Узгадванне гальштука звязана са знакамітым выказваннем Антоненкі для тэлебачання ў 2007 годзе: «Если вы мне покажете хоть одно здание, которое снесено и не восстановлено или не будет подлежать восстановлению, я съем ваш галстук. Все здания, которые стоят и отвечают духу застройки, они будут обязательно сохранены, восстановлены и приобретут первоначальный вид».

Алесь Госцеў:

– Пад просьбай-петыцыяй да ўладаў захаваць гэты будынак як унікальную каштоўнасць паставілі свае подпісы каля 500 гараднян. Гэтыя спісы былі размешчаны непасрэдна на вокнах будынка і знішчаны разам з ім… Але “Гарачы хлеб” стаў сімвалам страчанай Горадні!

"Гарачы хлеб" як сімвал страт: гродзенцы ўспамінаюць Антоненку і разбурэнне ў Новым свеце
Наталья Макушина:

– Снесли этот дом вовсе не из-за проезда Лукашенко. Этот участок и те, что рядом на Горького, срочно готовили для строительства турцентра. Исполкому надо было отчитываться о работе по привлечению туристов. Планы накрылись медным тазом, ничего там не построили. Но под это дело снесли не только “Горячий хлеб”, а еще и несколько частных домов на улице Горького. Людей выселяли в страшной спешке, как на пожаре. Вообще-то было совершено должностное преступление, потому что квартиры выселяемым давали за госсчет. Это одна из подлостей бывшего предисполкома Антоненко, пообещавшего спасти уникальное здание на Золотой горке.

Андрэй Барташэвіч:

– Разам з сябрам назіралі гэта, стоячы праз дарогу. А на вокнах будынка віселі лісты з подпісамі грамадзян, хто быў супраць зносу будынка. Сімвалічна. Дарэчы, потым афіцыйна нейкі гродзенскі чыноўнік прызнаў, што гэта была памылка.

Вераніка Алферава:

– У тую раніцу я шла побач у ўніверсітэт, бачыла што нешта каля яго робіцца, калі вярталася пасля заняткаў, яго ўжо знішчылі… Вельмі шкада нашу сапраўдную Гародню, а не тое сучаснае страхоцце што зараз строяць… Заўседы ўспамінаю яго, калі бачу пустку, што засталася…


Праз 12 гадоў на месцы зруйнавана будынка так нічога і не збудавалі.

"Гарачы хлеб" як сімвал страт: гродзенцы ўспамінаюць Антоненку і разбурэнне ў Новым свеце

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]