Адзін з самых вядомых вазочнікаў Беларусі Саша Аўдзевіч разам з камандай паплечнікаў прыдумалі, як ператварыць продаж красовак у дабрачынны праект.
Праект назвалі «Дзве палоскі» — менавіта столькі будзе на баках «дабрачыннай» мадэлі лідзкіх красовак. Ідэя праекту ў тым, каб усе да капейкі грошы, якія пакупнік заплаціць за красоўкі, ішлі на дабрачыннасць: пашырэнне безбарʼернага асяроддзя, усталёўку пандусаў, мэдычную дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, догляд за самотнымі старымі і падобнае.
Але хто ў такім разе аплоціць выраб абутку? Аўтары ідэі мяркуюць, што выкупляць партыі красовак будуць бізнэсоўцы. Узамен на язычках красовак размесцяць іхны лагатып. Саша Аўдзевіч тлумачыць, чаму гэтая схема павінна спрацаваць:
«Дапусцім, вы — нейкая кампанія і хочаце зрабіць сабе рэкламу. Замаўляеце сабе білборд. Ён каштуе ў Менску 1000 даляраў за месяц. А мы вам прапаноўваем на гэтыя грошы купіць 50−60 параў красовак і піярыцца на язычках».
Красоўкі з дзвюма палоскамі будуць прадавацца не толькі ў крамах, але і ў кавярнях ды гатэлях. Іх можна будзе пазнаць па QR-кодзе на задніку, у якім будзе «зашыта» спасылка на сайт праекту.
Праект «Дзве палоскі» будзе ўдзельнічаць у конкурсе сацыяльных стартапаў Social Weekend. Але аўтары поўныя рашучасці рэалізаваць праект незалежна ад вынікаў конкурсу.
Першую партыю пачнуць распрацоўваць неўзабаве. Вырабіць яе абяцаюць да канца году. Красоўкі плянуюць выпускаць розных колераў і памераў, для дарослых і дзяцей. Прадаваць іх хочуць за дасяжную цану — 25−30 рублёў.
Заяўкі на дапамогу будуць прымаць на сайце праекту. А наведнікі сайту змогуць за тую ці іншую заяўку галасаваць.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…