У афіцыйнай групе хакейнага «Нёмана» 4 кастрычніка з’явілася інфармацыя аб тым, што клуб аб’яўляе набор валанцёраў для працы на хатніх гульнях чэмпіянату Беларусі. Плануецца, што валанцёры будуць прымаць удзел у працы па самых розных напрамках: аказанне дапамогі ў абслугоўванні хатніх матчаў, працы са СМІ і многае іншае.

Мэтай такога праекта з’яўляецца павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, папулярызацыя валанцёрства, стварэнне эфектыўнага механізму фарміравання сістэмы валанцёрскага руху на чэмпіянаце РБ па хакеі.

Паведамляецца што на хакей шукаюць людзей актыўных, таварыскіх, прыязных, здольных браць на сябе адказнасць, якія ўмеюць працаваць у камандзе і прытрымлівацца інструкцый, а таксама гатовых выдаткаваць пару гадзін у тыдзень з карысцю для сябе.

У будучыні задачы ў валанцёраў будуць наступныя:

— аказанне дапамогі ў абслугоўванні хатніх матчаў

— сэрвіс для гледачоў

— праца са СМІ

— тэхнічная падтрымка (праца са спецыяльным абсталяваннем і дапамога ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій)

— падрыхтоўка спартыўных аб’ектаў да правядзення спаборніцтваў;

Сход валанцёраў пройдзе 7 кастрычніка ў 19:30 у лядовым палацы. Таксама анкету валанцёра можна запоўніць і онлайн.