Незвычайная акцыя на вуліцы Савецкай пачалася раніцай 4 кастрычніка. Рэтрааўтамабіль ГАЗ-М20 «Перамога» больш за гадзіну стаяў каля фірмовай крамы, а дзяўчаты ў яркіх строях раздавалі гродзенцам цукеркі.

Кандытарская фабрыка «Камунарка» набыла легендарную савецкую машыну ГАЗ-М20 «Перамога» летам 2017 года. Каб прывесці рарытэт ў належны стан спатрэбілася крыху больш за тры месяцы.

Галоўная складанасць была ў пошуку дробных дэкаратыўных дэталяў для машыны. Іх шукалі па гаражах, заказвалі ў Польшчы і Расіі, але ў выніку знайшлі ўсё. Сёння аўтамабіль на хаду і на 90%, за выключэннем рухавіка, знаходзіцца ў роднай камплектацыі.

Фотафакт: "Камунарка" прывезла ў цэнтр Гродна стыльны рэтрааўтамабіль і частавала цукеркамі
Ужо некалькі месяцаў рэтрааўтамабіль калясіць па ўсёй краіне, 4 кастрычніка ён заязджае гарады Гродзенскай вобласці.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life