Незвычайная акцыя на вуліцы Савецкай пачалася раніцай 4 кастрычніка. Рэтрааўтамабіль ГАЗ-М20 “Перамога” больш за гадзіну стаяў каля фірмовай крамы, а дзяўчаты ў яркіх строях раздавалі гродзенцам цукеркі.

Кандытарская фабрыка “Камунарка” набыла легендарную савецкую машыну ГАЗ-М20 “Перамога” летам 2017 года. Каб прывесці рарытэт ў належны стан спатрэбілася крыху больш за тры месяцы.

Галоўная складанасць была ў пошуку дробных дэкаратыўных дэталяў для машыны. Іх шукалі па гаражах, заказвалі ў Польшчы і Расіі, але ў выніку знайшлі ўсё. Сёння аўтамабіль на хаду і на 90%, за выключэннем рухавіка, знаходзіцца ў роднай камплектацыі.

Фотафакт: "Камунарка" прывезла ў цэнтр Гродна стыльны рэтрааўтамабіль і частавала цукеркамі
Ужо некалькі месяцаў рэтрааўтамабіль калясіць па ўсёй краіне, 4 кастрычніка ён заязджае гарады Гродзенскай вобласці.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]