Звычайна дзіцячыя прадстаўленні лялечнікі ладзяць для дзяцей ўзросту 3+. А ў Гродне вырашылі запрасіць у тэатр яшчэ малодшых гледачоў. Зараз у тэатры лялек рыхтуюць навагоднюю бэбі-пастаноўку. Рэжысёрам спектакля будзе  Алег Жужжда, а лялек прыдумае мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк.

Каб не напалохаць яшчэ “маладога і нявопытнага” тэатрала вялікай залай, гучнай музыкай і прыцемненай сцэнай, спектаклі будуць праходзіць у музеі тэатра. На кожны паказ плануюць запрасіць па 20 дзяцей разам з бацькамі.

Каб не стаміць малых тэатралаў, спектакль будзе разлічаны на кароткі час. Нават героі прыдуманага для малышоў спектакля будуць невялікімі. Іх чакае п’еса “Маленькі Дзед Мароз”.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]