Адзіная шайба Маліноўскага дапамагла «Нёману» абыграць зборную «U-20»

У Мінску 3 кастрычніка хакеісты «Нёмана» праводзілі чарговы матч чэмпіянату Беларусі і там здолелі абыграць зборную «U-20». Адзіную шайбу ў матчы на ​​51 хвіліне забіў Маліноўскі.

«U-20» — «Нёман» 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)

гол:
50:51 0:1 — Маліноўскі (Дзярлюк, Савінаў, — бол.)

Пасля перамогі над супернікам галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што ў яго каманды зараз назіраецца невялікі спад фізічны і псіхалагічны

«Мелі даволі вялікую перавагу, але яна не вылілася ў забітыя галы. Мы правялі вельмі шмат нападаў, шмат часу праводзілі наперадзе, шмат кідалі, але шайба не ішла ў вароты.

Настаў такі перыяд, што каманда падсела, выпусташана, ды і апошні матч у Маладзечне адпаў псіхалагічна. Тым не менш задаволены, што ўдалося забіць гэты гол, нам яго хапіла. Працавалі, стараліся. На дадзены момант так выглядае каманда і відаць, што наступіў невялікі спад фізічны і псіхалагічны".

У турнірнай табліцы «Нёман» па ранейшаму займае 4-е месца, у актыве ў чырвона-чорных 19 ачкоў.

Напярэдадні чарговых матчаў у Лізе чэмпіёнаў у «Нёмана» траўміравалася два вядучых хакеіста Кіслы і Коршунаў.

У еўракубку 10 кастрычніка «Нёман» правядзе матч у Берліне дзе сустрэнецца з «Айсбарнам», а 16 кастрычніка супернікі сустрэнуцца ў Гродне.

У чэмпіянаце гродзенцы правядуць свой чарговы паядынак толькі 20 кастрычніка, калі адправяцца Ліду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025