20 верасня ў «БТА Банк» прыйшоў мужчына, выява якога вы бачыце на сваіх экранах. Грамадзянін падышоў да акенца, каб набыць валюту. Вось толькі ў момант пакупкі мужчына пастаянна мяняў суму, якая яму патрэбна. Першапачаткова ён збіраўся купіць 3000 у.а., затым 2000 у, але ў выніку папрасіў 4000 у.а. Мужчына унёс суму, забраў валюту і пайшоў.

Ужо пасля здзяйснення валютна-абменнай аперацыі спецыялісты зверылі суму і знайшлі недастачу ў памеры 3300 беларускіх рублёў, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыя шукае мужчыну, які не даплаціў 3 300 BYN у абменніку

Калі Вы пазналі грамадзяніна, просьба паведаміць пра гэта па тэлефоне: + 375−33−686−22−64 (МТС).