У Мінску 3 кастрычніка хакеісты “Нёмана” праводзілі чарговы матч чэмпіянату Беларусі і там здолелі абыграць зборную “U-20”. Адзіную шайбу ў матчы на 51 хвіліне забіў Маліноўскі.
“U-20” – “Нёман” 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)
гол:
50:51 0:1 – Маліноўскі (Дзярлюк, Савінаў, – бол.)
Пасля перамогі над супернікам галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў адзначыў, што ў яго каманды зараз назіраецца невялікі спад фізічны і псіхалагічны
«Мелі даволі вялікую перавагу, але яна не вылілася ў забітыя галы. Мы правялі вельмі шмат нападаў, шмат часу праводзілі наперадзе, шмат кідалі, але шайба не ішла ў вароты.
Настаў такі перыяд, што каманда падсела, выпусташана, ды і апошні матч у Маладзечне адпаў псіхалагічна. Тым не менш задаволены, што ўдалося забіць гэты гол, нам яго хапіла. Працавалі, стараліся. На дадзены момант так выглядае каманда і відаць, што наступіў невялікі спад фізічны і псіхалагічны”.
У турнірнай табліцы “Нёман” па ранейшаму займае 4-е месца, у актыве ў чырвона-чорных 19 ачкоў.
Напярэдадні чарговых матчаў у Лізе чэмпіёнаў у “Нёмана” траўміравалася два вядучых хакеіста Кіслы і Коршунаў.
У еўракубку 10 кастрычніка “Нёман” правядзе матч у Берліне дзе сустрэнецца з “Айсбарнам”, а 16 кастрычніка супернікі сустрэнуцца ў Гродне.
У чэмпіянаце гродзенцы правядуць свой чарговы паядынак толькі 20 кастрычніка, калі адправяцца Ліду.