У гістарычным цэнтры Гродна агульнай плошчай у 306 гектараў сёння сканцэнтраваны каля трохсот аб’ектаў. Створаная працоўная група рэгулярна разглядае пытанні аднаўлення, рамонтаў і любых іншых работ у гэтых будынках у рамках дзеючага заканадаўства, піша «Гродзенская праўда».

Пра тое, як ідуць рамонтныя і будаўнічыя работы, ўключаюцца ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваныя аб’екты ў гістарычным цэнтры, далажыў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы і некаторыя з уласнікаў будынкаў, пытанні па якіх застаюцца адкрытымі на працягу ўжо доўгага часу.

1. Напрыклад, будынак на вуліцы Вялікай Траецкай, 5 быў прададзены на аўкцыёне пяць гадоў таму, але ў абноўленым выглядзе так і не паўстаў. Планы па яго рэканструкцыі пад адміністрацыйна-гандлёвы будынак былі пакінутыя ўласнікам, як кажуць, да лепшых часоў. Сёння эканамічнае становішча фірмы стабілізавалася, і ў наступным годзе тут плануюць прыступіць да рэалізацыі задуманага. Уласніку даручана даць аргументаваныя планы з паслядоўнай чарговасцю дзеянняў на ўвесь наступны год.

2. Тычыцца гэта і ўласніка будынка па адрасе вуліца Вялікая Траецкая, 47, які плануецца рэканструяваць пад гасцінічна-гандлёвы комплекс. На сённяшні дзень ПГУП «ЧайКоффский» вядзе перамовы з інвестарам і калі на працягу месяца такія дамоўленасці лягуць на паперу, то да канца года тут могуць пачацца працы.

3. Ужо ў бліжэйшы час пачнуцца яны на вуліцы Гараднічанскай, 23 у нежылым будынку, які пуставаў больш за дзесятак гадоў. Пасля ўнясення карэкціровак праект паўторна прайшоў экспертызу, і з боку двара тут ужо выстаўлены будаўнічыя агароджы.

4. Зайграе па-новаму ў будучыні і тэрыторыя адразу за моладзевым цэнтрам «Гродна». Адно з будынкаў на вуліцы Урыцкага плануецца рэканструяваць пад адміністрацыйна-гандлёвае ТАА «Центринвест». Гэты ж ўласнік, дарэчы, сёння займаецца будаўніцтвам гандлёвага цэнтра на ўчастку каля «кансэнтаўскага» дому ў раёне аўтавакзала.

— 30 жніўня прыступілі да будаўніцтва, і, верагодна, каркас новага будынка ў самым цэнтры горада з’явіцца ўжо ў студзені, — адзначыў прадстаўнік ТАА «Центринвест». — Здаць аб’ект плануем у наступным годзе.

5. З’явіцца ў Гродне зусім хутка і рэстаран «Беласток». Праўда, не там, дзе яго адкрыцця ўжо некалькі гадоў чакаюць гараджане, а на вуліцы Віленскай — у цокальным паверсе будынка побач з універмагам. Лёс жа былога рэстарана «Беласток» па вуліцы Гараднічанскай, 20 пакуль не вызначаны. Фірма «Фертэко» стала банкрутам, а адзін са сталічных банкаў, які пасля выкупіў будынак, у канцы верасня размясціў аб’яву аб яго продажы.

6. На пасяджэнні разглядалася выкарыстанне шэрагу пустых будынкаў па вуліцы Васілька. Адно з такіх разам з зямельным участкам перададзена ва ўласнасць Гродзенскай дыяцэзіі. Комплекс будынкаў былога абласнога скурвендыспансера пасля правядзення ацэнкі будзе выстаўлены на аўкцыён. На гэтай жа вуліцы цяперашняй восенню пачнецца будаўніцтва Генеральнага консульства Літвы.

7. Да канца года даручана распрацаваць праектна-сметную дакументацыю па рэканструкцыі Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на плошчы Савецкай. Губернатар падкрэсліў, што пачаць працы тут трэба ўжо ў наступным годзе, каб у 2020 годзе ў абноўленым выглядзе аб’ект сустракаў гасцей Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Старшыня аблвыканкама таксама звярнуў увагу на неабходнасць прадумаць магчымасць падсвятлення Старога замка — значнага гістарычнага аб’екта, які ў цёмны час сутак літаральна губляецца з-пад увагі людзей, якія праязджаюць па Старым мосце і гуляюць па набярэжнай Нёмана.


Если вы хотите построить собственную баню, то для того, чтобы вам в ней хватало жара, необходимо выбрать печь. Вашему вниманию печь для бани. Интернет-магазин товаров для бани предлагает широкий выбор дровянных печей. Вы можете узнать об этом далее. Качество, которое вы непременно оцените.