2 кастрычніка польская мытня паведаміла, што міжнародны цягнік Гродна — Беласток — Варшава — Кракаў быў вымушаны адправіцца з мяжы ў паменшаным складзе. Ад цягніка палякам прыйшлося адчапіць цэлы пасажырскі вагон, дзе знайшлі 52 200 цыгарэт, паведамляе euroby.info.

Прычына такіх радыкальных мер у спосабе ўтойвання кантрабанды. Злачынцы не проста схавалі цыгарэты пад самай столлю аднаго з вагонаў. Столь мацавалася на цвіках і шрубах са скручанымі і адсутнымі галоўкамі, што істотна ўскладніла дэмантаж столі.

Вагон, дзе знайшлі кантрабанду, для яго разборкі з мэтай канфіскацыі кантрабанды, прыйшлося пакінуць на мяжы, а пасажыры для працягу шляху былі вымушаныя ўшчыльняцца па іншых вагонах.