Пракуратура апратэставала рашэнне суда па справе Ізраілевіча супраць газеты «Новы час» і гродзенскага журналіста

Як стала вядома ГА «БАЖ», пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына.

Пракуратура просіць адмяніць рашэнне суда Савецкага раёна Мінска ад 10 верасня 2018 года па пазове Аркадзя Ізраілевіча да выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Час навін» (выдаўца газеты «Новы час») аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і накіраваць справу на новы разгляд.

Дакумент за подпісам намесніка пракурора Савецкага раёна Мінска Загароўскага 18 верасня быў накіраваны судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарсуда.


Пачаўся суд над газетай «Новы Час» і гродзенскім журналістам з-за публікацый пра рэстаран у Курапатах


Нагадаем, бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч праз суд патрабаваў прыцягнуць да адказнасці газету «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына за нібыта знявагу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Нагодай для судовага разбіральніцтва стала журналісцкае расследаванне Дзяніса Івашына пра будаўніцтва пад Мінскам побач з Курапатамі скандальна вядомага рэстараннага комплекса «Поедем поедим». 10 верасня Савецкі райсуд Мінска, разгледзеўшы справу, не задаволіў пазоў Ізраілевіча і прызначыў спагнаць з яго 600 рублёў на карысць газеты і журналіста.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025