Гродзенка Наталля Шыла атрымала ўзнагароду за самую прыгожую ілюстрацыю на конкурсе «Новая дзіцячая кніга». Вынікі IX сезона штогадовага конкурсу падвялі ў Маскве 27 верасня.
Наталля атрымала ўзнагароду за дызайн кнігі Юліі Бараноўскай «Драконы планеты Ус».
«Наогул, гэты конкурс для пісьменнікаў. Але ў гэтым годзе арганізатары дадалі новы жанр для дызайнераў, — распавядае Наталля Шыла. — Трэба было зрабіць не толькі ілюстрацыю, але і макет з тэкстам. Зрабілі, даслалі і перамаглі. Для мяне гэта добры старт у гэтай сферы, а таксама штуршок заняцца ілюстрацыяй прафесійна. Перамога таксама дае магчымасць зрабіць ілюстрацыю для якой-небудзь новай кнігі».
Кніга «Драконы планеты Ус» была прыдумана спецыяльна на конкурс «Новая дзіцячая кніга» і мае толькі тры развароты і вокладку. Магчыма, у будучыні аўтары кнігу дапрацуюць і апублікуюць.
«Новая дзіцячая кніга» гэта найбуйнейшы расійскі конкурс у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры, заснаваны выдавецтвам «Росмэн» у 2009 годзе. Сёлета арганізатары выбіралі лепшае выданне для дзяцей ад 6 да 10 гадоў, лепшы твор у жанры «Фэнтазі. Містыка. Трылер» і самую прыгожую ілюстрацыю/дызайн кнігі.
Аўтары работ, якія занялі першыя месцы ў сваіх намінацыях, атрымліваюць галоўны прыз — кантракт з выдавецтвам на выданне рукапісаў або прапанову папрацаваць над макетам будучай кнігі.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…