Відавочцай жорсткасці 1 кастрычніка стала гродзенка Алена. Яна апісала сітуацыю ў сацсетках. Міліцыя праводзіць праверку і ўстанаўлівае датычныя асобы.

— Вяртаючыся дамоў на аўтамабілі ў 17.55, я ўбачыла жахлівую карціну. Каля дома па адрасе Агінскага 30, трое падлеткаў (5−6 клас, можа, і крыху маладзейшыя альбо старэйшыя) прыцягнулі маю ўвагу. Адзін з удзельнікаў, падымаючы нешта з зямлі каля гэтага дома, з усёй сілы шпурнуў гэта пра будынак. Калі я ўбачыла, што аб’ект, які ляцеў у сцяну, быў відавочна не мячом і неяк ненатуральна зваліўся, у галаву прыйшло самае страшнае, што гэта нехта з жывёлаў, — піша гродзенка.

На Альшанцы дзеці кінулі птушку аб сцяну. Зараз іх шукае міліцыя

Яна выйшла з машыны і ўбачыла мёртвую птушку. Падлеткі ўцяклі за бліжэйшы дом. Алена не змагла іх дагнаць. Цяпер міліцыя ўстанаўлівае асобаў, датычных да гібелі птушкі. Грамадзян, якія вылодаюць якой-небудзь інфармацыяй, просяць звяртацца па тэлефоне 102.

Гэта не першы выпадак жорсткага абыходжання з жывёламі ў Гродне.


У Гродне выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Шукаюць сведкаў інцыдэнту і новых гаспадароў для жывёлы

Гродзенскія зааабаронцы шукаюць мужчыну, які забіў на вуліцы ката