У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Маладзечне 2 кастрычніка, падапечныя Сяргея Пушкова ва ўпартай барацьбе саступілі “Дынама”. Гаспадары атрымалі перамогу толькі ў авертайме.

«Дынама-Маладзечна” – “Нёман” – 3:2 (0:2, 0:0, 2:0, 1:0)

Шайбы закідвалі:

0:1 – Елісеенка (Савінаў, Маліноўскі) 11:21
0:2 – Баярчук (Варывончык) 16:21
1:2 – Казнадзей (большасць) (Яфіменка, Бялевіч) 48:52
2:2 – Зямлянкін (Амбражэйчык, Яфіменка) 55:44
3:2 – Бадун (Яфіменка) 62:36

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пракаментаваў паразу ад «Дынама-Маладзечна»:

«Быў вельмі добры пачатак матчу, выдатна правялі першы перыяд, а потым паціху-паціху ініцыятыва, за кошт добрай гульні гаспадароў, перайшла ў іх рукі.

Трэці перыяд проста аддалі ініцыятыву цалкам, гулялі практычна ўвесь перыяд у сябе ў зоне. Нас падвялі выдаленні, якія забралі вельмі шмат сіл. Мы аддалі ініцыятыву, хоць трэба было трымаць гульню ў сваіх руках. Яна складвалася для нас вельмі добра, мы нядрэнна выглядалі, але аддалі ініцыятыву, таму нас і даціснулі»,

Пасля дзесяці праведзеных гульняў «Нёман» займае чацвёрты радок у сваёй групе і мае 16 ачкоў. У «Гомеля» — 23, «Шахцёра» — 27, «Юнацтва» — 30.

Наступны матч гродзенцы правядуць на выездзе і 3 кастрычніка сустрэнуцца са зборнай “U-20”.