З 27 верасня ў Гродна пачаў працаваць сэрвіс Яндекс.Таксі. Каб выклікаць машыну, досыць адкрыць мабільны дадатак і паказаць, куды трэба ехаць. Сэрвіс сам вызначае, дзе знаходзіцца карыстальнік, і выбірае кіроўцу, які прыедзе хутчэй за ўсё. Ўлічваецца не толькі адлегласць, але і загружанасць дарог. Сярэдні час чакання таксі ў Гродне — 5 хвілін. За набліжэннем аўтамабіля можна сачыць у дадатку.
У Гродне падача машыны і 4 кіламетры шляху будуць каштаваць 2 рублі 60 капеек, далей — не больш за 60 капеек за кіламетр і 3 капейкі за хвіліну. Напрыклад, за 2 рублі 70 капеек можна даехаць з мікрараёна Фолюш да Гродзенскай абласной філармоніі.
«Мы імкнемся да таго, каб жыхар кожнага населенага пункта Беларусі мог карыстацца Яндекс.Таксі. Нашы алгарытмы размеркавання заказаў зніжаюць халасты прабег таксі, таму час чакання становіцца меншым, паездкі - таннейшымі, а заробак кіроўцаў - вышэйшым «, — распавядае дырэктар па развіцці бізнэсу Яндекс.Таксі ў Расіі і Беларусі Аляксей Фядотаў.
Сэрвіс паказвае дакладны кошт будучай паездкі ў момант замовы машыны. Цана не зменіцца, нават калі кіроўцу давядзецца адхіліцца ад маршруту, напрыклад з-за рамонту дарогі.
Аплаціць паездку можна наяўнымі або банкаўскай картай у дадатку. Дастаткова адзін раз прывязаць яе, і пры выбары безнаяўнай аплаты сума будзе спісвацца аўтаматычна.
Яндекс.Таксі працуе ў Беларусі з 2016 года. У лютым гэтага года сэрвіс быў адноўлены ў Мінску: вырасла колькасць таксапаркаў-партнёраў і з’явіліся новыя тарыфы. Увесну Яндекс.Таксі пачало працаваць у Гомелі, Віцебску, Магілёве і Рэчыцы, а летам — у Бабруйску.