Форум «Гродна — цэнтр веласіпеднай культуры» пройдзе у Гродне 29 верасня ў клубе «Галактыка». Хочаш развіваць веласіпедную культуру, ведаць, як робяцца велаімпрэзы, навучыцца сілай слова паніжаць бардзюры і ўсталёўваць велапаркоўкі і гаражы? Прыходзь на Форум! Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

У праграме — выступленні актывістаў ВелаГродно, майстар-класы ад Мінскага веласіпеднага таварыства і МГА «Солянка», ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Дзелавы ровар».

Тэмы форуму:

● Змены ў веласіпеднай інфраструктуры Гродна.
● Веласіпедны турызм.
● Развіццё аматарскага веласпорту.
● Гарадское веларуху Беларусі.
● Развіццё студэнцкага веласіпеднага таварыства.
● Інфраструктура для захоўвання ровараў.

Поўная праграма мерапрыемства тут.

Месца правядзення: клуб «Галактыка» (вул. Лідзкая, 1)

Час правядзення: 10:30 — 14:00

Мерапрыемства з’яўляецца частка Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Арганізавана ВелаГродно, Мінскім веласіпедным таварыствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў. Праводзіцца у рамках праекта «Гарадскі веларух ў Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.