Навіны

Нацбанк пакідае будынак у цэнтры Гродна: чым ён каштоўны?

Нацыянальны Банк аптымізуе структуру і функцыі, таму збіраецца адмовіцца ад трох вялікіх будынкаў у абласных цэнтрах — Магілёве, Віцебску і Гродне. Нацбанк прапануе іншым банкам звярнуць увагу на гэтыя аб’екты. Праз нейкі час вызначыцца рыначны кошт будынкаў.

У Гродне Нацбанк прапануе набыць будынак па вуліцы Карбышава № 17 — гэта помнік архітэктуры і самы вялікі будынак грамадскага прызначэння, узведзены ў нашым горадзе ў міжваенныя часы як павятовае аддзяленне Польскага Банка ў Гродне. Пры чым не толькі самы вялікі (амаль 3000 квадратных метраў), але і найлепш захаваны.

Аўтарам будынка быў інжынер-архітэктар Ян Клімашэўскі, які выйграў конкурс на будову банка з арыгінальным праектам, які, наколькі нам вядома, ніколі больш не быў рэалізаваны. Будова банка пачалася 10 верасня 1930 г. а цалкам прынялі будынак у чэрвені 1933 г. Узвядзеннем займаліся фірмы — Ю.Гумоўскі і В.Максімовіч з Вільні, В.Бялькевіч з Варшавы. Інсталяцыяй абсталявання ў будынку займаліся фірмы: «Палессе» з Пётркова (цэнтральнае ацяпленне), «Інсталятар» з Варшавы (вадаправод і каналізацыя), інжынер Скудра (электрычнасць), Готшалк (стальныя дзверы для сейфаў). Абсталяванне ўнутры будынка было запраектавана фірмай Хехліньскага з Быдгошчы, а зроблена яно было фірмай Швахулы з Варшавы.

Будынак банка акурат заканчваюць будаваць. Прыкладна 1931 г.
Чатырохпавярховы пастаўлены на высокі гранітны падмурак будынак стаў сапраўдным канструктывістычным аздабленнем горада. Знутры будынак быў шыкоўна аздоблены: мармур, бронза, сталярка — усё гэта рабіла і робіць уражанне на тых, каму там давялося пабываць.

У будынку заўсёды размяшчаліся банкаўскія ўстановы, толькі грошы, якія захоўваліся за магутнымі стальнымі дзвярыма сховішчаў, мелі гербы розных дзяржаваў. Паводле стану на 1958 г. у будынку знаходзіліся абласная кантора Дзяржбанка, гарадское ўпраўленне банка, абласная кантора Прамысловага банка, абласная кантора Сельскагаспадарчага банка.

Польскі Банк на паштоўцы 1930-х гг.
Як уласнасць Нацыянальнага банка будынак быў добра захаваны, хаця трапіць унутр яго было няпроста. Цяпер, у лічбавую эпоху, такія будынкі аказаліся незапатрабаванымі. Ёсць сумнівы, што нейкі іншы беларускі банк возьме ў свае рукі такі вялікі аб’ект нерухомасці ў абласным цэнтры. Так што, магчыма, будынак з часам вымушаны будзе ўпершыню за 90 гадоў свайго існавання змяніць сваё функцыянальнае прызначэнне. Добра было б, каб унутр будынка быў большы доступ гараджан і гасцей горада.


Сетка сварная нашла широкое применение во многих отраслях. ее можно использовать в строительстве, а также в хозяйстве. Заказать сетку по приемлемой стоимости можно по ссылке. Высокое качество, отличная цена.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025