Людзі і справы

«Дзякуй, Гродна, за гэтую магчымасць». Як маскоўская спявачка выступала на Савецкай

Музыка Ірына Вецер з Масквы прыехала ў Беларусь у сярэдзіне верасня — змяніць абстаноўку. За час свайго падарожжа яна паспела пабываць і на Дні горада, і выступіць са сваімі песнямі на пешаходнай вуліцы.

Ірына Вецер — дзяўчына, якая піша песні пра няпростыя пачуцці. Часта выступае на вуліцы. У Беларусі яна была ўпершыню.

«Паехала ў Беларусь каб змяніць абстаноўку. Былі ў Мінску, Нясвіжы і Гродне. Я ўпершыню выступала ў іншай краіне, мне спадабалася, гэта цікавы вопыт. У Мінску асаблівай зацікаўленасці не бачылася, а ў Гродне атмасфера аказалася больш цёплай. Наогул, горад вельмі ўтульны, адчуваецца, што людзі тут больш адкрытыя для творчасці».

Начыталася пра забароны

Ірына начыталася ў інтэрнэце пра нібыта забарону выступаў музыкаў на вуліцах Гродна з-за скаргаў жыхароў. Таму яна напісала ліст у адміністрацыю горада.

«Да паездкі пісалі ў адміністрацыю ліст з просьбай выдаць дазвол на выступ. Адказу не дачакаліся і проста рызыкнулі. Усё прайшло без непаразуменняў».

На Савецкай вуліцы Ірыну слухала найбольш чалавек. Грошы, якія кідалі людзі, прыйшлося абменьваць на расійскія рублі, бо траціць іх у Гродне ўжо не было калі.

Ірына Вецер

Грошы — прыемны бонус

За кароткі час побыту ў Гродне дзяўчына паспела заўважыць і ацаніць мясцовых музыкаў.

«Барышня, якая грае на гармоніку пад мінусоўку, выклікала абурэнне. Я супраць музыкаў, побач з якімі носіцца памочнік з капелюшом і суе яе ў нос. Я выходжу спяваць на вуліцу з адзінай мэтай — падзяліцца сваімі песнямі. А грошы — прыемны бонус.

У дзень горада пачула прыемную дзяўчыну, якая прафесійна спявае, яна выступала разам з бэндам і добрай апаратурай. Напэўна, мясцовыя яе ведаюць — доўгавалосая прыгажуня такая.

Але праблема вуліцы ў тым, што на ёй часцей за ўсё чуваць каверы, а мне хочацца пачуць нешта новае, тое, за што можа зачапіцца вуха. Хочацца чагосьці самабытнага. А не проста «крутога голаса» ў рамках песень, якія на слыху".


«Агулам, дзякуй Гродна за гэтую магчымасць — праспяваць свае песні ў іншым горадзе і нават краіне. Гэта было выдатна».



Алкогольная зависимость — это очень серьезное заболевание, с которым очень сложно бороться в одиночку. Вам знакомо понятие, что такое белая горячка? Если да, то здесь необходимо обращаться за помощью к профессионалам. Ведь в белой горячке больной становится потенциально опасен.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025