«Нёман» на выездзе абыгрывае «Ліду»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» на выездзе 22 верасня атрымаў перамогу над «Лідай» з лікам 5:1.

«Ліда» — «Нёман» 1:5 (0:0, 0:2, 1:3)

галы:
21:30 0: 1 — Рэмезаў (Кіслы, Ляўша)
33:54 0: 2 — Кіслы (Рэмезаў, — бол.)
40:48 1: 2 — Чэрнікаў (Сафін)
56:07 1: 3 — Савінаў (Крыскін)
56:24 1: 4 — Смураў (С.Маляўка)
56:38 1: 5 — Рэмезаў (Кіслы)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Вельмі добры матч атрымаўся, мне ён спадабаўся, таму што праходзіў на добрых хуткасцях. Абедзве каманды хацелі і гулялі ў актыўны хакей, шмат было адзінаборстваў, сутыкненняў, руху. Таму матч глядзеўся добра. Рэалізавалі моманты, якія былі ў нас, калі мы павялі 2:0, але гаспадары не спыніліся і таксама працягвалі атакаваць — забілі гол. У прынцыпе гульня ў некаторым моманце выраўнавалася, таму што выдатна і актыўна гуляе „Ліда“. Гэта імпануе, калі хакей такі актыўны. Ну, а ў канцоўцы выдатна рэалізавалі моманты ў контратацы і закінулі добрыя галы. Хлопцаў з перамогай».

Турнірная табліца пасля матчу з «Лідай» выглядае наступным чынам:

Свой чарговы матч «Нёман» правядзе ў Гродне 25 верасня і будзе прымаць «Шахцёр».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025