Бульбіну-веліканшу выкапала на сваіх сотках Ніна Варона з вёскі Ваўчкі Слонімскага раёна. Вага караняплода – 1 кілаграм 110 грамаў, даўжыня – 25 сантыметраў. Акрамя сваіх памераў, бульбіна ўражвае сваім падабенствам з алімпійскім мішкам, піша “Газета Слонімская”.
Спецыялісты называюць плод буйным, калі яго вага перавышае 750 грамаў. Таму ў беларускіх маштабах бульбіна, вырашчаная сланімчанкі Нінай Васільеўнай Варонай, цалкам можа быць рэкордам.
