HrodnaMediaRoom аб’яўляе конкурс «Будзь у цэнтры» на лепшае асвятленне грамадскай актыўнасці ў Гродне і Гродзенскай вобласці. Да ўдзелу прымаюцца матэрыялы на тэму грамадскай актыўнасці, якія публікаваліся ў СМІ пачынаючы з 1 верасня 2017 года. Матэрыялы прымаюцца да 30 лістапада 2018 года ўключна.

Мэтай конкурса з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гродзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў, а таксама ўдасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і заахвочванне таленавітых журналістаў да асвятлення тэмы грамадскай дзейнасці на Гродзеншчыне.


Калі вы хочаце, каб журналісты Hrodna.life падрыхтавалі матэрыял пра вашу арганізацыю ці ініцыятыву — напішыце нам на info@hrodna.life. Будзем рады знаёмству і супрацы!


HrodnaMediaRoom абвяшчае конкурс матэрыялаў пра грамадскі актывізм на Гродзеншчыне

Адзін аўтар можа даслаць на конкурс не больш за 3 матэрыялы. У конкурснай заяўцы каротка напішыце пра сябе і свой досвед працы, а таксама чаму вы выбралі такую тэму для матэрыяла, чаму яна важная для вас ці для грамадства.

У конкурсных працах будзе ацэньвацца:

— грамадская значнасць узнятай праблемы;

— стыль, спосабы аўтарскай падачы;

— наяўнасць мультымедыя, фота, відэа ці інфаграфікі;

— «прывязка» да мясцовых праблем.

Вынікі конкурсу падвядзе прафесійнае журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў, грамадскіх дзеячоў і актывістаў.

Працы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны матэрыял, які набярэ найбольшую суму балаў.

Пераможца конкурсу атрымае каштоўны прыз.

Заяўкі дасылайце на адрас hrodnamediaroom@gmail.com з пазнакай «Конкурс».