З 17 верасня на Каложскай царкве ў тэставым рэжыме запрацавала падсветка. Калі ў храме скончыцца рамонт, яна будзе ўключацца штодня з надыходам цемры.

«Падсветку пакуль правяраем, глядзім наколькі правільна яна выканана і наколькі гарманічна асвятляе храм. Можна сказаць, што падсветка — гэта ўжо бачны знак, што рамонтныя работы ў храме і на прылеглай тэрыторыі рухаюцца да завяршэння», — распавёў настаяцель храма Аляксандр Балоннікаў.

Зараз у Каложы ідзе вялікі рамонт. Ён будзе доўжыцца да канца кастрычніка. Набажэнствы тым часам праходзяць на вуліцы каля храма.