Пяцікіламетровую дыстанцыю лёгкаатлеты прабягуць па цэнтральных вуліцах горада, а пачнуць свой шлях традыцыйна з Савецкай плошчы. Прыняць удзел у забегу можа кожны жадаючы, піша «Гродзенская праўда».

Пераможцаў вызначаць у 8 узроставых групах сярод мужчын і жанчын: пачынаючы з 2001 года нараджэння і маладзей і заканчваючы 1948 годам нараджэння і старэй. Для ўдзелу ў прабегу неабходна зарэгістравацца на сайце www.42 195.by.

Атрымаць акрэдытацыю і стартавыя пакеты можна будзе напярэдадні спаборніцтваў - 5 кастрычніка ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама, а таксама ў дзень спаборніцтваў на месцы старту — каля Палаца тэкстыльшчыкаў.

Што: Лёгкаатлетычны прабег «Grodno Run»

Дзе: Гродна, плошча Савецкая

Калі: 6 кастрычніка, пачатак забегу ў 12.45