Асноўная нагрузка лягла на Стары мост. Заторы ўтвараюцца ад кальца па вуліцы Савецкіх Памежнікаў і распаўсюджваюцца па ўсіх вуліцах старога горада. На дарогу праз стары мост людзі вытрачаюць на 10−30 хвілін больш часу, піша AutoGrodno.by.

Вырасла нагрузка і на мост па вуліцы Паповіча. У дадатак да гэтага ў левай паласе маста каля 8:00 сутыкнулася каля пяці аўтамабіляў. Гэта прывяло да нязвыкла вялікага затору.

— Мост на Паповіча ў бок Фартоў. Стаіць усё, пачынаючы ад плошчы Дзекабрыстаў, — напісала чытачка Ганна.

— Мост на Паповіча і ўся занёманская частка стаіць. Ад БСМП 30 хвілін да маста паднімаемся, — кажа Сяргей.

На многіх скрыжаваннях ў цэнтры Гродна ў гадзіны-пік працуюць супрацоўнікі ДАІ. Адкрыць скрыжаванне вуліц Замкавая і Давыда Гарадзенскага плануюць у сераду, 19 верасня, у 24:00.


Рамонт: скрыжаванне на Замкавай трэба аб’язджаць


У наступным годзе плануецца рамонт Румлёўскага маста, а затым і рэканструкцыя моста па вуліцы Паповіча. Тады нас чакаюць яшчэ больш сур’ёзныя заторы, распарадак дня давядзецца мяняць.