Пачалася забудова новага жылога квартала на месцы былой вайсковай часткі на Лідскай вуліцы, распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі, піша «Вячэрні Гродна».
Тут з’явяцца хаты ад 8 да 18 паверхаў на 1620 кватэр з аб’ектамі абслугоўвання на першых паверхах. Тут жа па генплане прадугледжаны дзіцячы сад.
На Фолюшы былы ваенны гарадок плануюць забудаваць дамамі з інфраструктурай. Пакінуць месца пад спартыўна-рэкрэацыйную зону. Ўжо ўзводзяць тры вышынныя дамы каля 37-й школы на вуліцы Вольгі Соламавай.
На Пралетарскай вуліцы дзве казармы купілі прыватнікі. Распрацоўваюцца праекты, хутка пачнуцца будаўнічыя работы.
Змены закрануць і вайсковую частку на Індурскай шашы. Участак уздоўж вуліцы ад вайсковай часткі да мікрараёна Паўднёвы плануюць забудаваць.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…