Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:59

«Карасік і іншыя». У «Фестывальным» працуе выстава пра гродзенцаў 19 ст.

Старадаўнія вуліцы Гродна, лялькі, апранутыя ў строі 19 ст., а таксама антыкварныя рэчы — усё гэта можна пабачыць з 15 верасня ў культурным цэнтры «Фестывальны». Выстаўленыя працы стварылі мастакі Алесь Сураў і Таццяна Скрыпій.

Алесь Сураў - мастак у Гродне вядомы. А вось Таццяна, якая працуе медыкам, выстаўляецца ўпершыню. Яна толькі год таму пачала рабіць лялькі, хоць любоў да гэтай справы ў яе з ранняга дзяцінства.

У гэтым праекце Таццяна паспрабавала праз калекцыю лялек адлюстраваць людзей, якія жылі і працавалі на вуліцы Іванаўскай (сучасная Тэльмана) у канцы 19 ст. Усяго на выставе 15 лялек: стаматолаг і яго пацыент, швачка, мадэльер, прадавачка булак і іншыя. Галоўны персанаж выставы — вобраз знакамітага гродзенскага фатографа Зэльмана Карасіка, які працаваў таксама на Іванаўскай, дзе выстаўляюцца лялькі.


Алесь Сураў прадставіў карціны, якія спецыяльна падрыхтаваў да выставы: гэта бачанне гарадскіх вулачак 19 ст. і гродзенцаў, якія жылі ў той час.

Выстава адкрываецца ў культурным цэнтры «Фестывальны» 15 верасня і будзе доўжыцца мінімум месяц. Цэнтр працуе з 10:00 да 19:00.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: