Фотаздымкі гродзенскіх гісторыкаў Яўгена Махнача і Андрэя Вашкевіча ў кампаніі з новымі бонсцікамі з’явіліся 11 верасня ў сацыяльных сетках. Як расказалі гісторыкі, у Гродне праходзілі здымкі аднаго з рэкламных ролікаў пра прыліпал з Еўраопта.

Паводле сюжэту дзеці разам з бонсцікамі новай калекцыі шукалі ў Гродне скарбы. А гісторыкі ў вобразах каралёў падказвалі, дзе іх можна знайсці. Андрэй Вашкевіч сустракаў скарбашукальнікаў у вобразе Стэфана Баторыя, а Яўген Махнач дзеля гэтай нагоды пераўвасобіўся ў князя Вітаўта.

Ці знайшлі бонсцікі скарбы — пакуль застаецца невядомым. Пра гэта можна будзе даведацца з фінальнага відэа праекта.

Новыя бонсцікі - ужо пятая калекцыя цацак-прыліпал ад Еўраопта. Гэтым разам яны прысвечаны беларускаму фальклору і ўвасабляюць герояў міфаў і казак.

[irp posts="80 035″ name="Глядзіце, якімі будуць новыя бонсцікі ў Еўраопце"]

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life