Для гродзенцаў і турыстаў правядуць бясплатныя экскурсіі па гістарычнай частцы горада ў суботу, 15 верасня. Па заканчэнні экскурсій разыграюць зніжкі на турыстычныя паслугі, сертыфікаты на піцу, падарункавыя сертыфікаты, а таксама абанементы ў басейн і іншыя цікавыя прызы, піша «Вячэрні Гродна».

Запісацца на экскурсію можна па электроннай пошце gikfiz@t*t.by (у лісце пазначце імя і прозвішча, а таксама кантактны нумар тэлефона) або па тэлефоне + 375−152−68−98−05 з 8:00 да 17:00 па 13 верасня 2018 года. Час і месца будзе паведамлена дадаткова. Кожнаму ўдзельніку экскурсіі прысвояць нумар, па якім і вызначацца пераможцы розыгрышу. Колькасць месцаў абмежавана.