Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 36-гадовы нідзе не працуючы гродзенец, які раней ужо быў судзімы.
Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да 36-гадовага жыхара Гродна па факце жорсткага абыходжання з жывёлай, што прывяло да яго гібелі, здзейсненага з хуліганскіх меркаванняў (ч.1 ст.339−1 Крымінальнага кодэкса).
Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па звароце грамадскага аб’яднання абароны жывёл. Зааабаронцы прадставілі відэазапіс камеры назірання, які зафіксаваў факты жорсткага абыходжання і гібелі ката ад рук невядомага мужчыны.
Пасля стараннага вывучэння відэа супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу падазраванага.
Следчыя высветлілі, што злачынства было здзейснена 14 ліпеня каля 17 гадзін у грамадскім месцы на вуліцы Індурская шаша. Мужчына паклікаў да сябе ката, пасля чаго стаў душыць і біць яго аб прыступкі лесвіцы. Пакінуўшы цела жывёлы на месцы злачынства, збег.
Падазраваны раней судзімы, у тым ліку за хуліганства, нідзе не працуе. Злачынства здзейсніў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення.
Улічваючы характар зробленага, плануецца правядзенне ў дачыненні да падазраванага судова-псіхіятрычнай экспертызы.