Мерапрыемствы прысвечаныя Дню горада пачынаюцца. З 10 па 16 верасня ў Гродне ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць палятаць над горадам на верталёце МІ-2.

Такую магчымасць на платнай аснове для гродзенцаў аказвае віцебскі ДТСААФ. 5 хвілін агляднага палёту над горадам будзе каштаваць на аднаго чалавека 30 рублёў. За адзін палёт верталёт можа ўзяць на свой борт да 6 чалавек. Вышыня палёту — 350−400 метраў. Да трох гадоў дзеці не лятаюць, тыя хто старэй толькі ў суправаджэнні дарослых. Дзеці з 12 гадоў могуць ужо лятаць самастойна.

[irp posts="80 943″ name="Гродна — 890! Глядзі праграму святкавання Дня горада 2018"]

Час працы з 10:00 да 19:00. Узлётная пляцоўка знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра OldCity.

[irp posts="82 297″ name="Фотарэпартаж: Гродна з вышыні птушынага палёту (і без дрона!)"]

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life