Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha, які ўжо чатыры гады паспяхова праходзіць у Мінску, прыедзе ў Гродна. Ён пройдзе на стадыёне «Нёман» 22−23 верасня.
Час: 12.00−22.00
Цана: 5 руб.
Білеты можна набыць на ўваходзе.
Дзецям да 12 гадоў уваход вольны (у суправаджэнні бацькоў)
Наведвальнікаў чакае вялікі фудкорт з унікальнымі стравамі, якія ўстановы прыдумляюць спецыяльна для Vulitsa Ezha. На фестывалі можна знайсці класіку стрыт-фуда і цікавыя навінкі ад мінскіх гуру вулічнай ежы і гродзенскіх энтузіястаў.
На Vulitsa Ezha будзе не толькі ежа, але і музыка: выступяць БЕЗ БІЛЕТА, Intelligency, MIKITA і Кактэйль Шаляпіна. Будзе арганізавана вялікая чылаўт зона, каб па-сапраўднаму нацешыцца восеньскімі выходнымі ў чаканні хэдлайнераў.
Акрамя гэтага, у рамках Кулінарнай школы кухары і блогеры будуць дзяліцца з гасцямі сакрэтамі прыгатавання страў,
а вялікая дзіцячая зона не дасць сумаваць малым.
Асноўная ідэя фестываляў Vulitsa Ezha: знаёміць гараджан з якаснай і разнастайнай вулічнай ежай, развіваць гэты кірунак і паказваць, што ежа можа быць не толькі простай і даступнай, але і карыснай.
Арганізатары адкрытыя для прапаноў і заявак ад жыхароў Гродна.
Магчыма вы самі гатуеце выдатны стрыт-фуд, у вас ёсць свой фудтрак, а можа хочаце паспрабаваць гатаваць новы фармат страў ад сваёй установы?
Ці вы гатуеце дома смачныя пірожныя або выпякаеце хлеб? Ці вы актыўны гараджанін, які хоча расказаць пра свае ініцыятывы ў рамках фестывалю?
Заяву на ўдзел можна пакінуць на сайце vulitsaezha.by або напісаць на скрынку vulitsa.ezha@gmail.com.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…