Стадыён «Нёман» ператворыцца ў фудкорт: Vulitsa Ezha едзе ў Гродна

Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha, які ўжо чатыры гады паспяхова праходзіць у Мінску, прыедзе ў Гродна. Ён пройдзе на стадыёне «Нёман» 22-23 верасня.


Час: 12.00-22.00

Цана: 5 руб.

Білеты можна набыць на ўваходзе.

Дзецям да 12 гадоў уваход вольны (у суправаджэнні бацькоў)


Наведвальнікаў чакае вялікі фудкорт з унікальнымі стравамі, якія ўстановы прыдумляюць спецыяльна для Vulitsa Ezha. На фестывалі можна знайсці класіку стрыт-фуда і цікавыя навінкі ад мінскіх гуру вулічнай ежы і гродзенскіх энтузіястаў.

Стадыён «Нёман» ператворыцца ў фудкорт: Vulitsa Ezha едзе ў Гродна

На Vulitsa Ezha будзе не толькі ежа, але і музыка: выступяць БЕЗ БІЛЕТА, Intelligency, MIKITA і Кактэйль Шаляпіна. Будзе арганізавана вялікая чылаўт зона, каб па-сапраўднаму нацешыцца восеньскімі выходнымі ў чаканні хэдлайнераў.

Акрамя гэтага, у рамках Кулінарнай школы кухары і блогеры будуць дзяліцца з гасцямі сакрэтамі прыгатавання страў,
а вялікая дзіцячая зона не дасць сумаваць малым.

Што такое Vulitsa Ezha

Асноўная ідэя фестываляў Vulitsa Ezha: знаёміць гараджан з якаснай і разнастайнай вулічнай ежай, развіваць гэты кірунак і паказваць, што ежа можа быць не толькі простай і даступнай, але і карыснай.

Як далучыцца

Арганізатары адкрытыя для прапаноў і заявак ад жыхароў Гродна.

Магчыма вы самі гатуеце выдатны стрыт-фуд, у вас ёсць свой фудтрак, а можа хочаце паспрабаваць гатаваць новы фармат страў ад сваёй установы?

Ці вы гатуеце дома смачныя пірожныя або выпякаеце хлеб? Ці вы актыўны гараджанін, які хоча расказаць пра свае ініцыятывы ў рамках фестывалю?

Заяву на ўдзел можна пакінуць на сайце vulitsaezha.by або напісаць на скрынку vulitsa.ezha@gmail.com.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: