Вучымся на памылках. Як будзе выглядаць новы мікрараён — Грандзічы

У Гродне адбудзецца закладка каменя і капсулы з пасланнем да нашчадкаў, прымеркаваных да пачатку будаўніцтва новага мікрараёна Грандзічы, паведамляе «Гродзенская праўда».

Гэта будзе мікрараён жылой забудовы на 65 тысяч чалавек плошчай 82 гектара, размешчаны ў паўночнай часткі Гродна. Унесены змены ў праект мікрараёна. У ім 22 квартала, з іх — 8 кварталаў індывідуальнай жылой забудовы. На першым этапе плануецца будаўніцтва двух мікрараёнаў агульнай плошчай 290 тысячаў квадратных метраў, што дасць магчымасць палепшыць жыллёвыя ўмовы больш чым 11 тысяч гродзенцаў.

Пры яго праектаванні улічаны плюсы і мінусы забудовы супрацьлеглага мікрараёна Альшанка. Адначасова з узвядзеннем жылля будуць будавацца аб’екты сацыяльна-культурнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, інжынерна-транспартная інфраструктура.

— Жыллё заўсёды заставалася ў прыярытэце, асабліва для тых, хто ў ім мае патрэбу, — распавёў падрабязнасці аб новым мікрараёне дырэктар УКБ Гродна Анатоль Урублеўскі. — Загрузім на поўную магутнасць ААТ «Гроднажылбуд», паралельна будзем ўшчыльняць жылую забудову ў горадзе.

Забудова мікрараёна будзе весціся па новых схемах сучаснага горадабудаўніцтва: камфортнае асяроддзе пражывання, закрытыя дваровыя тэрыторыі, паркоўкі па-за жылымі зон. Пачнецца праект з ўзвядзення дамоў серыі ККД. У адным з іх, які здадуць ужо ў траўні 2019 года, будзе ўбудаваны дзіцячы сад. Так што бацькі ў наступным верасні змогуць адвезці сюды сваіх дзяцей.

Прадугледжана і будаўніцтва арэндных дамоў з поўнай апрацоўкай, на якія вялікі попыт у Гродна. Далей пойдуць маналітныя дамы і вышынныя дамы. Няма абмежаванняў для іншых інвестараў, якія могуць прапанаваць для новага мікрараёна Грандзічы арыгінальныя праекты і будаваць дома на продаж.

Пра цану за квадратны метр. Анатоль Урублеўскі паведаміў, што яна будзе вагацца ад 800 да 1000 даляраў у залежнасці ад плошчы кватэр і паверхавасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025